Мы ацэньваем пераслед Аляксея Арцецкага, Дзмітрыя Буневіча, Дзяніса Іванца, Рамана Сідзюка, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 1 і 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 16.03.2021
Мы яшчэ раз нагадваем, што абмежаванні свабоды выказвання свайго меркавання падлягаюць абмежаванням у строга вызначаных выпадках, але гэтыя абмежаванні павінны насіць прапарцыйны характар. // 16.03.2021
Праваабаронца з Салігорску Леанід Мархотка быў доўгатэрміновым назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах, да апошніх дзён кансультаваў страйкамы і незалежныя прафсаюзы ў Салігорскім раёне. Змагаўся за ваду для жыхароў в. Капацевичи. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага прафсаюза, быў актыўным арганізатарам шахцёрскіх страйкаў, першага маршу шахцёраў Салігорск-Мінск, удзельнікам перамоваў з урадам у 1990-х гадах. // 13.03.2021
Мы ацэньваем пераслед Кіры Баярэнка, Вольгі Глушань, Валерыя Мельнічука, Івана Дацышына, Дзяніса Хазея (непаўнагадовы), Сяргея Гацкевіча (непаўнагадовы),якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 12.03.2021
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Аляксандра Кулагі і Уладзіміра Чыжэўскага палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. // 11.03.2021