Навіны

  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Ціхана Клюкача і Сафіі Малашэвіч

    Што датычыцца ўчынення надпісаў і малюнкаў фарбай на шчытах агароджы, якія былі ўстаноўленыя на вайсковай тэхніцы Мінабароны, якой быў перагароджаны праспект, то гэтыя дзеянні нельга разглядаць як хуліганства, паколькі дадзеныя надпісы былі ўчыненыя ў адрас прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, утрымілівалі скрайне негатыўную ацэнку іх дзеянняў і з’яўляліся выказваннем меркавання. Абмежаванне свабоды выказвання меркавання можа быць спалучана з пэўнымі абмежаваннямі, але яны сярод іншага павінны адпавядаць прынцыпам суразмернасці. Акрамя таго, учыненне надпісаў фарбай на жалезных шчытах відавочна не магло прывесці да іх пашкоджанняў, а нанесеная шкода ад такіх дзеянняў насіла сімвалічны характар. //
  • Сцяг у сваім доме: звярнуліся да спецдакладчыка ААН

    Практыка прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку ў выглядзе арышту, за вывешванне БЧБ-сцягоў у сваім доме парушае правы чалавека. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Аляксандра Цярэшкі, Ірыны Шчаснай, Руслана Парфёнава, Дзяніса Жука, Сяргея Ярашэвіча, Алега Корбана,Дзмітрыя Карабейніка, Рыгора Саладоўнікава, Арцёма Вінакурава, Івана Андрушойця, Аляксея Санчука, Ігара Поварава, Яўгена Юшкевіча, Таццяны Якельчык, Уладзіслава Марціновіча, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Яна Салановіча

    Мы ў чарговы раз адзначаем, што такога роду практыка прымянення нормаў КаАП з'яўляецца заганнай, мае палітычна матываваны характар, прымяняецца з мэтай аказання ціску і пакарання за грамадскую актыўнасць студэнта Яна Салановіча. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса

    Напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства. Змест надпісу, месца, у якім ён быў зроблены (месца забойства супрацоўнікамі міліцыі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага), у кантэксце грамадска-палітычных падзеяў і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх трох месяцаў, сведчаць аб тым, што матывам яго нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы. //
  • Старонкі