Прадстаўнікі і прадстаўніцы кампаніі адказалі на шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх: ці не будзе кампанія сваёй дзейнасцю легітымізаваць выбары, чаму маніторынг за электаральнай кампаніяй-2024 важны для беларускага грамадства, у якіх формах будзе ладзіцца маніторынгавая кампанія і якія выклікі стаяць перад праваабаронцамі. // 21.11.2023
Мы аб'яўляем аб запуску экспертнай місіі, мэтай якой будзе ацэнка адпаведнасці выбарчай кампаніі 2024 міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў, і інфармаванне нацыянальнай і міжнароднай грамадскасці аб сваіх высновах. // 21.11.2023
Разбіраем, якія стандарты правоў чалавека і канстытуцыйныя гарантыі парушае новы ўказ. Як мінімум: права на роўны зварот (недыскрымінацыя); права на свабоднае перамяшчэнне; права на неўмяшанне ў асабістае, сямейнае жыццё; права браць шлюб і засноўваць сям'ю; права кожнага дзіцяці на рэгістрацыю і набыццё грамадзянства; права ўласнасці. Патэнцыйна: права на працу і права на адукацыю. // 18.09.2023