Назіранне ажыццяўляецца актывістамі РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
ВЫСНОВЫ
– Афіцыйная яўка выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне склала 35,77%, што з’яўляецца найбольшай для правядзення парламенцкіх выбараў 2008, 2012, 2016 гг.;
– назіранне за датэрміновым галасаваннем праводзілася 160 назіральнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” больш чым на 94 УВК па ўсёй тэрыторыі краіны;
– правядзенне датэрміновага галасавання традыцыйна насіла арганізаваны характар. Адміністрацыі дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў, а таксама ВНУ настойліва прапаноўвалі выбаршчыкам прыняць удзел у датэрміновым галасаванні, вялі ўлік прагаласаваўшых і інфармавалі аб ходзе датэрміновага галасавання мясцовыя выканаўчыя органы ўлады;
– у шэрагу выпадкаў арганізацыя ўдзелу выбаршчыкаў у датэрміновым галасаванні насіла характар прымусу, пад пагрозай наступлення для іх негатыўных наступстваў за адмову ад удзелу ў датэрміновых галасаванні. 30% назіральнікаў адзначалі, што фіксавалі факт прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні (для параўнання ў 2016 г. 18%);
– на 32 УВК, на якіх назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” безперапынна вялі ўлік усіх прагаласаваўшых выбаршчыкаў, назіралася перавышэнне колькасці прыняўшых удзел у галасаванні ўказанай у пратаколах УВК з дадзенымі назіральнікаў;
– на некаторых УВК розніца ў дадзеных камісій і назіральнікаў па яўцы выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні насіла анамальны характар – у два, тры, пяць і нават у адзінацць разоў болей за дадзеныя назіральнікаў;
– усе назіральнікі кампаніі былі дапушчаныя для назірання за датэрміновым галасаваннем, аднак некаторыя з іх сутыкаліся з перашкодамі ў ажыцяўленні назірання: забаронай ажыцяўляць фота і відэа здымку, у тым ліку з забаронамі фотафіксацыі афіцыйных пратаколаў УВК аб штодзённых выніках датэрміновага галасавання, вынясеннем неабгрунтаваных папярэджанняў УВК і інш. Зафіксаваныя факты пазбаўлення акрэдытацыі і выдалення з участкаў для галасавання назіральнікаў ад апазіцыйных палітычных партый;
– практыка правядзення датэрміновага галасавання застаецца адной з сістэмных праблем выбарчага працэсу і стварае шырокія магчымасці для выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу і іншых маніпуляцый. У сувязі з гэтым рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ ў частцы зменаў працэдур датэрміновага галасавання застаюцца актуальнымі.