Пра сустрэчу з дэпутатамі Парламента

14.08.2020
Сёння дэпутаты Парламента сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Ад Парламента прысутнічалі 25 дэпутатаў. Сярод іх: Валерый Міцкевіч, Генадзь Давыдзька, Лілія Ананіч, Валерый Варанецкі, Ігар Марзалюк.
Ад грамадзянскай супольнасці:
Алег Гулак, Беларускі Хельсінкскі Камітэт; Таццяна Процька, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Валянцін Стэфановіч, ПЦ "Вясна", Алег Агееў, Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Алег Гулак: "Мы падзяліліся з дэпутатамі свом ацэнкамі сітуацыі, у тым ліку па выбарах. Любы чалавек можа паглядзець нашу пазіцыю на сайтах нашых арганізацый. Мы сфармулявалі набор неадкладных мер, у якіх мае патрэбу краіна. Вызваленне ўсіх палітвязняў, сярод якіх Бабарыка і Ціханоўскі, усіх затрыманых на акцыях пратэсту, правядзенне незалежнага расследавання па фактах катаванняў. Гэта першачарговыя дзеянні, якія павінны быць выкананы ".