Праваабаронцы прыводзяць 7 аргументаў, чаму Дэкрэт варта прызнаць парушаючым Канстытуцыю і міжнародныя дамовы краіны і адмяніць. Сярод парушэнняў – не толькі новая форма прымусовай працы, але і замах на права і абавязак грамадзян выхоўваць дзяцей і клапаціцца аб састарэлых бацьках, сур'ёзныя абмежаванні на абарону персанальных дадзеных і прыватнага жыцця і перавышэнне паўнамоцтваў з боку Прэзідэнта.
Глядзіце слайды, каб зразумець аргументы праваабаронцаў
Аргументаваўшы неканстытуцыйнасць дэкрэта «аб дармаедстве», у сваім звароце ў Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» просіць адмяніць Дэкрэт або накіраваць яго ў Канстытуцыйны суд для дачы заключэння пра адпаведнасць гэтага акта Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным нашай краінай.
Нагадаем, што Дэкрэт Прэзідэнта №3 ад 2 красавіка 2015 г. «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (вядомы ў публічнай прасторы як «дэкрэт аб дармаедстве»), усталёўвае, што грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў краіне, у выпадку іх няўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзелу ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён у падатковым перыядзе прызнаюцца плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.