Пажыццёвае зняволенне было ўведзена ў Беларусі ў 1997 годзе. Такім чынам, падчас правядзення рэферэндуму 1996-га года такой альтэрнатывы смяротнаму пакаранню яшчэ не было.
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, артыкул 58:
1. У якасці выключнай меры пакарання як альтэрнатыва смяротнай кары дапускаецца прымяненне пажыццёвага зняволення за злачынствы, спалучаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых абставінах.
2. Пажыццёвае зняволенне не можа быць прызначана:
1) асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васемнаццацi гадоў;
2) жанчынам;
3) мужчынам, якія дасягнулі да дня пастановы прысуду шасцідзесяці пяці гадоў.
3. Асуджаныя да пажыццёвага зняволення адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму ці ў турме.
4. Па адбыцці дваццаці гадоў асобай, асуджанай да пажыццёвага зняволення, альбо асобай, якой смяротнае пакаранне ў парадку памiлавання заменена пажыццёвым зняволеннем, суд, улічваючы паводзіны асуджанага, стан яго здароўя або ўзрост, можа замяніць далейшае адбыванне пажыццёвага зняволення пазбаўленнем волі на пэўны тэрмін, але не звыш пяці гадоў.