Цела расстралянага не выдаецца сям'і для пахавання, месца яго пахавання не паведамляецца.
Нявыдача цела для пахавання з'яўляецца дадатковым траўмуючым фактарам для сям'і. Пра месца пахавання ходзяць розныя чуткі, часцей за ўсё называюць Паўночныя могілкі. Некаторыя сваякі расстраляных, у выпадку, калі яны аператыўна даведаліся аб прывядзенні прысуду ў выкананне, аб'язджаюць ўсе гарадскія могілкі ў пошуках свежых магіл - у надзеі пазнаць «сваю» магілу. Напрыклад, вядома, што так магілу шукала маці расстралянага Андрэя Жука Святлана Жук.
Існуючая працэдура яшчэ ў 2003 годзе прызнана Камітэтам па правах чалавека ААН бесчалавечнай у адносінах да сваякоў пакараных (справы «Бандарэнка супраць Беларусі», «Ляшкевіч супраць Беларусі»), адпаведна, Камітэт патрабаваў ад краіны ліквідаваць парушэнні. Аднак Беларусь праігнаравала свае абавязацельствы.