Кожны раз, калі людзі кажуць пра смяротнае пакаранне, яны факусуюцца на злачынцы і яго страшным злачынстве. Але смяротнае пакаранне - гэта не толькі праблема расстрэлаў некалькіх страшных злачынцаў у год, гэта праблема таго, як змяняецца атмасфера ў грамадстве, што адбываецца з добрым грамадзянінам, калі ў яго краіне ёсць смяротнае пакаранне. Беларускі Хельсінкскі Камітэт паслядоўна выступае за спыненне выкарыстання смяротнага пакарання на карысць другога - несмяротнага пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення.
Зло павінна быць пакараным.
Але караючы, мы не павінны станавіцца злачынцамі.
Адказнасць непазбежная, і пакаранне застаецца пакараннем, нават калі яно несмяротнае.
Мы адмаўляемся ад смяротнага пакарання на карысць пажыццёвага зняволення не таму, што абыякавыя да злачынства, а таму, што не павінны караць сябе.
Караць самым страшным, недапушчальным і незваротным злом – забойствам.
Таму што мы людзі.
Мітрапаліт Філарэт недвухсэнсоўна выказаўся пра стаўленне да смяротнага пакарання.
Мы, хрысьціяне, ня можам апраўдваць сьмяротнае пакараньне, бо гэта грэх забойства... Жыцьцё любога чалавека належыць яго Тварцу, Богу. Ня мы, грэшныя людзі, даравалі быцьцё чалавеку, ня нам і пазбаўляць чалавека існаваньня. Бо за жыцьцё кожнага з нас Гасподзь Ісус Хрыстос аддаў сваё жыцьцё, зьведаўшы пакуты, зьнявагі, зьдзекі і сьмерць на Крыжы... Дзяржава, караючы сваіх грамадзян сьмерцю, кожны раз нанова расьпінае Хрыста.
Натхніўшыся словамі Філарэта і працамі Марка Шагала, мы зрабілі гэтае відэа.
Па замове Penal Reform Int. і Беларускага Хельсінкскага Камітэту.
Пры падтрымцы Еўракамісіі.
Рэжысёр, аніматар: Юлія Рудзіцкая.
Аўтары ідэі: Андрэй Дзмітрыеў, Юлія Ляшкевіч.
Тэкст: Філарэт, Міхаіл Пашкевіч.
Голас: Аляксандр Гарцуеў.
Гукарэжысёр: Сяргей Шункевіч.
Мантаж: Ігар Кузаўка.
Дызайнер: Юлія Галавіна.