Пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця застаюцца важнымі для любой дзяржавы. Прынята лічыць, што рэалізацыя правоў чалавека звязана з вялікімі эканамічнымі выдаткамі з боку дзяржавы, і таму магчымая пры наяўнасці належнага капіталу і эканамічнага рэсурсу. Даследаванне Дацкага інстытуту па правах чалавека (тэкст па-руску ў рэдактуры сумесна з Беларускім Хельсінкскім Камітэтам) паспрабавала доказна вывучыць ці так гэта на самой справе. Ці з'яўляюцца правы чалавека адным з артыкулаў расходу дзяржаўнага бюджэту, або можна казаць пра адваротнае: правы чалавека як умова дасягнення эканамічнага росту і дабрабыту.