Збіраем подпісы ў падтрымку антыдыскрымінацыйнага закона

29.01.2018
Тэматычная петыцыя размешчана на petitions.by. Падпісвайцеся!
 
Дыскрымінацыя - гэта негатыўныя дзеянні ў адносінах да чалавека толькі таму што ў яго ёсць якая-небудзь прыкмета: узрост, пол, наяўнасць захворвання, рэлігійныя ці іншыя перакананні і г.д.
 
Чалавек можа сутыкнуцца з дыскрымінацыяй у самых розных сферах. Многія працадаўцы, нават калі не гавораць адкрыта, хочуць узяць на працу чалавека "да 40" і "ад 25". Мужчына не можа сысці ў дэкрэт, калі яго жонка беспрацоўная, або калі ён вайсковец. Дзяўчынкам для паступлення на некаторыя спецыяльнасці ў Акадэмію МУС у сярэднім трэба ў паўтара раза больш балаў, чым хлопчыкам. Жаночыю хатнюю працу па догляду за дзецьмі ці людзьмі з інваліднасцю не ўлічваюць пры прызначэнні пенсій.
 
У нашым заканадаўстве палажэнні аб роўнасці і забароне дыскрымінацыі ўтрымліваюцца ў многіх прававых актах, але па факце яны не падмацаваныя эфектыўнымі механізмамі рэалізацыі і працуюць далёка не заўсёды. Зараз у заканадаўстве нават няма адзінага вызначэння паняцця "дыскрымінацыя"!
 
Людзям будзе лягчэй адстойваць свае правы, калі з'явіцца спецыяльны антыдыскрымінацыйны закон.

 

 

Пры гэтым:
- у законе павінна ўтрымлівацца ясная фармулёўка паняцця дыскрымінацыі, вызначэнне яе відаў; павінен быць прапісаны механізм устанаўлення фактаў дыскрымінацыі;

- закон павінен ўсталяваць адказнасць за праявы дыскрымінацыі. Адміністрацыйную або крымінальную ў залежнасці ад цяжару дзеі. А таксама павышаную адказнасць юрыдычных асоб;

- павінен быць замацаваны прынцып, які абавязвае адказчыка даказваць адсутнасць парушэння права на роўнасць у выпадках, калі асобы, якія сцвярджаюць, што яны сталі ахвярай дыскрымінацыі, прадстаўляюць суду факты, з якіх угледжваецца дыскрымінацыя;

- закон павінен замацоўваць абавязковую антыдыскрымінацыйную экспертызу праектаў нарматыўных прававых актаў; калі праект можа ўводзіць дыскрымінацыйныя практыкі, такая экспертыза не дасць яму ход.

 

Адзначым, што паводле Міжведамаснага плана на Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь ускладзена задача вывучыць мэтазгоднасць прыняцця спецыяльнага антыдыскрымінацыйнага закона.

 

 

 

Петыцыя будзе накіравана ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь (падпісанты просяць уключыць у План падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 г. распрацоўку праекта антыдыскрымінацыйнага закона) і дэпутатам Парламента (іх просяць ініцыяваць прыняцце антыдыскрымінацыйнага закона).