Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і распаўсюдзе інфармацыі пра дзейнасць судоў. Справаздача

Па выніках назірання за судамі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”, недзяржаўная валанцёрская арганізацыя “Belarus Watch”, пры падтрымцы РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" выпусцілі маніторынгавую справаздачу “Аб даступнасці і галоснасці судовых паседжанняў у Мінску”.

Падчас знаходжання у судах назіральнікі адзначалі: магчымасць безперашкодна трапляць у будынак суда, знаёміцца з інфармацыяй пра прызначаныя да разгляду судовых разбіральніцтваў, весці гуказапіс паседжання, распаўсюджваць інфармацыю пра дзейнасць судоў.

У выніку маніторынга былі выпрацаваныя рэкамендацыі Вярхоўнаму суду, Мінскаму гарадскому суду і раённым судам г. Мінска, а таксама органам унутраных спраў па якаснаму выкананню пастановы Пленума Вярхоўнага суда №11 ад 20 снежня 2013 года “Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і распаўсюдзе інфармацыі пра дзейнасць судоў”.