Альтэрнатыўная грамадзянская служба: прапановы па законапраекце

Урадавай міжведамаснай працоўнай групе па распрацоўцы праекта закона пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу былі перададзеныя прапановы моладзевых і праваабарончых арганізацый па змесце законапраекта.

Гэтыя прапановы ўключаюць падыходы да канцэптуальнага зместу будучага законапраекта па найбольш важным момантам: вызначэнне альтэрнатыўнай службы, матывы прадастаўлення АГС, працэдура замены вайсковай службы альтэрнатыўнай, тэрмін, характар і месца праходжання службы і інш.

Аўтары прапаноў - прадстаўнікі розных моладзевых арганізацый: “Грамадзянскі форум”, “Маладыя дэмакраты”, “Рух будучыні”, “Малады фронт”, праваабаронцы: «Цэнтр прававой трансфармацыі», БХК, і іншыя зацікаўленыя асобы.

Мы выкарыстоўваем cookies, каб палепшыць ваш карыстальніцкі вопыт. Гэта функцыянальныя, аналітычныя і іншыя cookies. Больш інфармацыі тут.

This website uses cookies to give visitors the best possible experience. This includes functionality, analysis and other cookies, more about this here.