Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 ліпеня 2020 года

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГАБеларускі Хельсінкскі Камітэті ПЦ Вяснаў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Высновы

  • Улады дэманструюць беспрэцэдэнтны ўзровень ціску на ўдзельнікаў выбарчага працэсу. На сёння ў Беларусі налічваецца 25 палітзняволеных, большасць з якіх звязаная з удзелам у выбарчай кампаніі – прэтэндэнты ў кандыдаты, кіраўнікі і сябры ініцыятыўных груп, блогеры;
  • працягваецца судовы пераслед удзельнікаў акцый салідарнасці, якія праходзілі ў Мінску і рэгіёнах;
  • непрапарцыйна жорсткія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі па затрыманні мірных грамадзян толькі за факт знаходжання іх на вуліцах справакавалі рэакцыю людзей у адказ, у тым ліку, на жаль, з прымяненнем сілы ў дачыненні да прадстаўнікоў сілавых органаў, што прывяло да ўзбуджэння крымінальных спраў;
  • прадстаўнікі міжнародных арганізацый і ўрадаў замежных краін выказалі занепакоенасць адмовай у рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў некаторых прэтэндэнтаў, рэпрэсіямі супраць апазіцыйных палітыкаў, грамадзян, масавымі затрыманнямі на мірных акцыях;
  • упершыню за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі назіральнікі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) не будуць назіраць за выбарамі;
  • падача скаргаў і зваротаў па-ранейшаму застаецца неэффектыўным сродкам абароны парушаных выбарчых правоў як асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты, так і іншых удзельнікаў выбараў і назіральнікаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".