Гэты аналітычны агляд з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва паміж беларускімі праваабарончымі арганізацыямі: Беларускім Хельсінкскім Камітэтам (БХК)*, Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ), Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, Цэнтрам правовой трансфармацыі (ЦПТ), Праваабарончым цэнтрам "Вясна", асветніцка- дабрачыннай установай "Камітэт "Салідарнасць", Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS), і Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь".
Асноўная мэта гэтага агляду - вызначыць сярэднетэрміновыя тэндэнцыі ў галіне правоў чалавека, сацыяльна-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Даклад ахоплівае перыяд з кастрычніка па снежань 2012 года.