Гэты аналітычны агляд з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва паміж беларускімі праваабарончымі арганізацыямі: Беларускім Хельсінкскім Камітэтам* (БХК), Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ), Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, Цэнтрам прававой трансфармацыі (ЦПТ), Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Асветніцка - дабрачыннай установай «Камітэт «Салідарнасць», Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS), Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі і Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь".
Асноўная мэта гэтага агляду - вызначыць сярэднетэрміновыя тэндэнцыі ў галіне правоў чалавека, сацыяльна-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Даклад ахоплівае перыяд з ліпеня па верасень 2012 года.
Акрамя таго, дакумент змяшчае выніковую справаздачу па назіранні за парламенцкімі выбарамі і аналіз стану і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
На жаль, з прычыны абмежаванасці чалавечых рэсурсаў беларускамоўная версія зараз недаступная.