Мінск, 15.00, 19 снежня – З 14 па 18 снежня 600 доўгатэрміновых и 80 карокатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вялі штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы кароткатэрміновых назіральнікаў апрацоўваліся штодзённа і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі, таму што назіраннем было ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны. Гэта дазваляе ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання.
Агульныя высновы
1. Этап папярэдняга галасавання характэрызаваўся ўсімі тымі хібамі, якія былі характэрныя для прэзідэнцкіх выбараў 2006 года:
• масавае выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу для забеспячэння датэрміновага галасавання, у першую чаргу, такіх катэгорый выбаршчыкаў, як іншагароднія студэнты, жыхары інтэрнатаў, ваеннаслужачыя, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, грамадзяне, асуджаныя да абмежавання волі;
• немагчымасць для назіральнікаў кругласуткава прысутнічаць на выбарчых участках падчас датэрміновага галасавання, а таксама адсутнасць рэгламентацыі працэдураў захавання выбарчых скрыняў, апячатвання пакояў выбарчых участкаў і месца знаходжаня членаў УВК і супрацоўнікаў міліцыі па-за часам галасавання;
2. Гэтыя абставіны пазбавілі назіральнікаў эфектыўнай магчымасці бесперапынна назіраць за скрынямі і быць упэўненымі ў тым, што са скрынямі не адбываюцца ніякія маніпуляцыі ў час, калі яны недаступныя для назірання. Акрамя таго, назіральнікі сутыкаліся з перашкодамі ў ажыццяўленні сваіх абавякаў падчас галасавання.
3. Назіральнікамі кампаніі былі адзначаныя шматлікія факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, такія як умяшальніцтва пабочных асобаў у працу УВК, выдача некалькіх бюлетэняў адной асобе, невывешванне пратаколаў аб выніках штодзённага галасавання ды інш. На гэтыя і іншыя парушэнні толькі назіральнікамі кампаніі былі пададзеныя 125 скаргаў і заяваў у ТВК і пракуратуру.
Прававая база
Згодна з арт. 53 Выбарчага кодэкса, датэрміновае галасаванне пачынаецца не раней за пяць дзён да дня выбараў. Яно адбываецца ў памяшканні УВК у прысутнасці не менш за двух яе сяброў з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Афіцыйнага пацвярджэння немагчымасці прысутнічаць у дзень выбараў ад выбаршчыкаў не патрабуецца. У першы дзень датэрміновага галасавання пламбіруюцца і апячатваюцца скрыні. УВК штодзённа складае і вывешвае пратакол, у якім указана агульная колькасць атрыманых бюлетэняў, колькасць выбаршчыкаў, якія іх атрымалі (у апошні дзень – агульная колькасць за ўсе дні), колькасць сапсаваных і асобна – нявыкарыстаных бюлетэняў. Прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні забаронены.
Прымус да удзелу ў датэрміновым галасаванні да пачатку датэрміновага галасавання
Пачынаючы з апошняй дэкады лістапада, мела месца інтэнсіўнае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для забеспячэння датэрміновага галасавання. Выканкамы інструктавалі ідэалагічных работнікаў устаноў і прадпрыемстваў, тыя ў сваю чаргу ўздзейнічалі на падначаленых. На многіх прадпрыемствах адміністрацыя вызначала, хто менавіта павінен прагаласаваць датэрмінова, патрабавала прадастаўлення пацвярджэнняў датэрміновага галасавання. Нярэдка на сходах калектываў прадстаўнікі адміністрацый адкрыта заяўлялі пра тое, што датэрміновае галасаванне з’яўляецца абавязковым для ўсіх. Асабліва інтэнсіўны ціск
Умовы для назірання
30 лістапада ЦВК адмовіла ў магчымасці кругласуткавай прысутнасці назіральнікаў на выбарчых участках падчас датэрміновага галасавання. Такім чынам, назіральнікі не мелі эфектыўнай магчымасці бесперапынна назіраць за скрынямі і быць упэўненымі ў тым, што са скрынямі не адбываюцца ніякія маніпуляцыі. Акрамя таго, мелі месца наступныя складанасці:
|
14 снежня |
15 снежня |
16 снежня |
17 Снежня |
18 снежня |
У сярэднім |
Колькасць выбарчых участкаў, з якіх ёсць дадзеныя |
282 |
281 |
294 |
306 |
335 |
300 |
1. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх мелі месца адмовы ў акрэдыта-цыі незалежным назіральнікам |
5,3% |
1,8% |
2,7% |
0,3% |
2,1% |
2,4% |
2. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх ствараліся перашкоды незалеж-ным назіральнікам |
8,9% |
10,3% |
8,2% |
8,5% |
5,7% |
8,3% |
1. Адмовы ў акрэдытацыі незалежным назіральнікам. Назіраліся ў сярэднім на 2,4% участкаў, ахопленых назіраннем. Прэтэнзіі старшынь камісій да назіральнікаў часцей за ўсё датычылі фармальнасцяў – адсутнасць пячаткі на пратаколе, які пацвярджае вылучэнне ад грамадскага аб’яднання, адсутнасць датаў нараджэння грамадзян у заяве аб вылучэнні ад групы выбаршчыкаў і г.д. Гэтыя адмовы, як правіла, пераадольваліся пры дэманстрацыі назіральнікамі намераў іх абскардзіць або пасля кансультацый старшынь УВК з вышэйстаячымі камісіямі і супрацоўнікамі выканкамаў.
2. Перашкоды незалежным назіральнікам. Былі зафіксаваныя ў сярэднім на 8,3% выбарчых участкаў. У цэлым, назіральнікі мелі магчымасць увесь час знаходзіцца на выбарчых участках падчас афіцыйных гадзін працы і назіраць за працэсам галасавання. Пры гэтым, сябры УВК патрабавалі ад іх назіраць толькі з вызначанага месца. Мелі месца выпадкі забароны карыстання мабільнымі тэлефонамі і фотаапаратурай. Адзначаны таксама выпадкі забароны весці падлік колькасці прыняўшых удзел у галасаванні ці размаўляць з выбаршчыкамі па-за ўчасткам.
3. Апячатванне скрыняў у першы дзень галасавання. У назіральнікаў не было магчымасці назіраць гэта на 2,6% выбарчых участкаў. Адзначаны выпадкі апячатвання скрыняў да пачатку галасавання, яшчэ да з’яўлення назіральнікаў. Асноўнай праблемай падчас галасавання было кепскае апячатванне прарэхаў і скрыняў у наступныя дні галасавання, якое назіралась на вялікай колькасці участкаў.
Выяўленыя парушэнні
На працягу датэрміновага галасавання назіральнікі зафіксавалі шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства. Агульная статыстыка найбольш тыповых з іх прыводзіцца ніжэй. Назіральнікі кампаніі падалі 125 дзясяткі скаргаў і заяваў па фактах парушэнняў выбарчага заканадаўства ў ТВК і пракуратуру.
|
14 снежня |
15 снежня |
16 снежня |
17 снежня |
18 снежня |
У сярэднім |
Колькасць выбарчых участкаў, з якіх ёсць дадзеныя |
282 |
281 |
294 |
306 |
335 |
300 |
1. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх былі выпадкі працы УВК па-за раскладам(10.00-14.00; 16.00-19.00) |
8,5% |
6,8% |
5,8% |
3,6% |
7,5% |
6,4% |
2. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх было ўмяшальніцтва пабочных асобаў у працу УВК |
7,1% |
8,9% |
3,7% |
5,6% |
3,6% |
5,8% |
3. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх зафіксаваны прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні |
8,9% |
14,2% |
10,2% |
12,4% |
6,9% |
10,5% |
4. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх фіксаваліся выпадкі выдачы некалькіх бюлетэняў адной асобе |
3,2% |
2,1% |
1,4% |
1,6% |
1,5% |
2,0% |
5. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх не вывешваўся пратакол з дадзе-нымі пасля кожнага дня галасавання |
2,5% |
1,4% |
0,3% |
1,3% |
0,9% |
1,3% |
1. Праца УВК па-за раскладам афіцыйнага часу. Адзначана ў сярэднім на 6,4% выбарчых участкаў. Назіральнікам дазвалялі прысутнічаць ў пакоі для галасавання толькі ў афіцыйныя часы працы УВК. Пры гэтым імі адзначаюцца шматлікія факты знаходжання членаў камісіі ў зачыненым пакоі для галасавання да 10.00, з 14 да 16.00 і пасля 19.00, што тлумачылася як “працоўны момант” УВК, “падрыхтоўка пакоя да галасавання” ды інш.
2. Умяшальніцтва пабочных асобаў у працу УВК. Адзначана у сярэднім на 5,8% выбарчых участкаў. У асноўным гэтымі пабочнымі асобамі з’яўляліся прадстаўнікі мясцовых выканаўчых органаў улады ці прадстаўнікі адміністрацый арганізацый і ўстаноў. Масава зарэгістраваны выпадкі непасрэднага кантролю, у тым ліку, праз зверку спісаў выбаршчыкаў, з боку прадстаўнікоў адміністрацый навучальных устаноў, інтэранатаў ды інш. удзелу студэнтаў і навучэнцаў у датэрміновым галасаванні. УВК рэгулярна прадастаўлялі кіраўніцтву адпаведных устаноў ці адміністрацый інфармацыю аб колькасці тых, хто ўзяў ўдзел у датэрміновым галасаванні.
3. Прымус да ўдзелу ў галасаванні на ўчастку. Выпадкі прымусу былі ў сярэднім зафіксаваны на 10,5% выбарчых участкаў. Як і падчас папярэдніх выбараў, асноўнымі катэгорыямі такіх выбаршчыкаў з’яўліся: іншагароднія студэнты, жыхары інтэрнатаў, ваеннаслужачыя, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, грамадзяне, асуджаныя да абмежавання волі, ды інш. Прыкметамі адміністрацыйнага прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні з’яўляліся: просьба выбаршыкаў да членаў УВК выдаць даведку аб удзеле ў галасаванні, арганізаваны прывод ці прывоз выбаршчыкаў на ўчастак для галасавання, інфармаванне членамі УВК прадстаўнікоў адміністрацыі аб удзеле ў датэрміновым галасаванні ды інш.
4. Выдача некалькіх бюлетэняў адной асобе. У сярэднім назіралась на 2,0% выбарчых участкаў. Сярод выяўленых фактаў пераважаюць выпадкі выдачы бюлетэняў блізкім родзічам выбаршчыкаў.
5. Невывешванне пратаколаў аб выніках штодзённага галасавання. У сярэднім мела месца на 1,3% выбарчых участкаў. Назіральнікам нярэдка даводзілася ўказваць членам УВК на неабходнасць паведамлення штодзённых вынікаў датэрміновага галасавання.