Бездамоўе - найбольш бачнае і крайняе парушэнне права на дастатковае жыллё. Адсутнасць адэкватнага жылля з'яўляецца фактарам уразлівасці бяздомных, часта робіцца прычынай парушэння іх права на жыццё, здароўе, працу, прыватнасць, свабоду ад дыскрымінацыі, свабоду ад жорсткага абыходжання.
Асобная праблема - стэрэатыпы, якія нярэдка транслююць медыя. Прапануем кароткае тлумачэнне, як пазбегнуць мовы варожасці ў дачыненні да групы бяздомных людзей.