Назіранне за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камiтэт" і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якія разгрупаваныя па абласных цэнтрах і буйнейшых гарадах Беларусі.