Вынікі маніторынга выбараў дэпутатаў ППНС Рэспублікі Беларусь IV склікання

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання адбыліся 28 верасня 2008 года. У межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” маніторынг выбарчага працэсу прайшоў ва ўсіх буйнейшых гарадах Беларусі: доўгатэрміновае назіранне ахапіла 86 выбарчых акруг са 110.

Маніторынг, які прапаноўвае БХК, утрымлівае звесткі аб фарміраванні акруговых выбарчых камісій, вылучэнні і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій, агітацыі і самім галасаванні. Праваабаронцы прапаноўваюць свае высновы і рэкамендацыі па дэмакратызацыі выбарчага працэсу ў Беларусі.

Маніторынг прадстаўлены на беларускай і ангельскай мовах. Электронны варыянт тэксту можна знайсці па наступным спасылкам: беларуская, ангельская.

Друкаваны варыянт можна атрымаць у офісе БХК.