Алег Гулак стаў лаўрэатам прэміі «За правы чалавека і вяршэнства права»

1.12.2016
гулак

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У сумеснай заяве кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эйро кажуць, што ўзнагарода заснавана для таго, каб аддаць належнае мужным людзям ва ўсім свеце, якія змагаюцца за правы чалавека.

«Гэтай прэміяй мы шануем людзей, якія з вялікай самааддачай рашуча выступаюць у абарону іншых. Пры гэтым яны часта падвяргаюць сябе рызыцы і працуюць у вельмі складаных умовах. Гэтыя жанчыны і мужчыны заслужылі нашу падзяку і падтрымку. Для Германіі і Францыі абарона і прасоўванне правоў чалавека з'яўляюцца цэнтральным элементам нашай знешнепалітычнай дзейнасці. Правы чалавека - гэта аснова і неабходная ўмова для міру і справядлівасці ў нашым свеце». 
 
Міністры зазначаюць: "Сёння мы павінны зрабіць усё для таго, каб гэтыя вялікія дасягненні [правоў чалавека- заўв.рэд.] не аказваліся пад пытаннем. Мы бачым, што такая пагроза іх размывання існуе - у свеце, у якім усё больш урадаў абмяжоўваюць грамадскія і індывідуальныя свабоды, прыкрываючыся меркаваннямі бяспекі, палітычнай стабільнасці ці культурных асаблівасцяў. Мы гэта назіраем і ў дэмакратычных краінах. Там, дзе арыштоўваюць журналістаў, адвакатаў і членаў няўрадавых арганізацый. Там, дзе прысутнічае спакуса ўзвесці новыя сцены, хоць гісторыя нас вучыць, што сцены ніколі не вырашаюць праблем».
 
Лаўрэатамі прэміі таксама сталі Тахміна Рахман (Бангладэш), Марыя ды Пенха (Бразілія), Тун Сарай (Камбоджа), Максимилиен НДА Мбе (Камерун), Беверлі К. Джэйкабс (Канада), Жаклін Мудейна (Чад), Ван Цяолин (Кітай), Монтсеррат Салана Карбоні (Коста Рыка), Сунита Крышнаіт (Індыя), Мэры Лоўлер (Ірландыя), Пьетра Бартала (Італія), Эва Абу Халаве (Іарданія), Сара Белаль (Пакістан) і Валянціна Череватенко (Расія). Спецыяльная прэмія прысуджана сірыйскай арганізацыі «Белыя каскі».