
2024 год быццам падводзіць рысу пад 5-гадовым перыядам новага становішча беларускага грамадства, які пачаўся у 2020 годзе. Пік рэпрэсіўнай палітыкі на ўзроўні заканадаўства прышоўся на 2023 год. У 2024 дзяржава “ператраўлівала” папярэднія меры і нават пайшла па другім коле, пачаўшы ўносіць новыя змены ва ўжо і так рэпрэсіўныя палажэнні законаў.
Раскажам пра гэтыя і іншыя трэнды 2024 года і абмяркуем, што адбываецца, 20 лютага (чт) 2025:
- 
13.00 па Мінску 
- 
12.00 па Вильнюсе 
- 
11.00 па Варшаве. 
- 
14.00 па Тбілісі. 
Спікерка — Кацярына Дзяйкала.
Працягласць мерапрыемства — 1, 5 гадзіны.
Нагадаем, што ў сваім аглядзе трэндаў БХК асвятляе найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці па трох кірунках:
- 
агульныя меры: сістэмныя рэчы — заканадаўства, стратэгіі, палітыкі, якія ў цэлым вызначаюць умовы і перадумовы рэалізацыі правоў чалавека ў краіне; 
- 
правапрымяняльная практыка: канкрэтныя парушэнні грамадзянскіх і палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў 
- 
ключавыя рашэнні і рэакцыі міжнародных структур, звязаныя з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. 
Усе агляды трэндаў вы можаце знайсці на trends.belhelcom.org.
Выпуск за трэці трыместр (верасень - снежань) будзе апублікаваны ў дзень прэзентацыі.
✉ Падпішыцеся на рассылку, каб атрымаць трэнды на пошту (раз у трыместр).




