Апублікаваны агляд "Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя тэндэнцыі дзяржаўнай палітыкі". Студзень — чэрвень' 23.

26.07.2023

Беларускі Хельсінкскі Камітэт апублікаваў агляд за студзень — чэрвень' 23.

У гэтым аглядзе мы асвятляем найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці па трох кірунках:

  • агульныя меры: сістэмныя рэчы  заканадаўства, стратэгіі, палітыкі, якія ў цэлым вызначаюць умовы і перадумовы рэалізацыі правоў чалавека ў краіне;

  • правапрымяняльная практыка: канкрэтныя парушэнні грамадзянскіх і палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў

  • ключавыя рашэнні і рэакцыі міжнародных структур, звязаныя з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Наша аналітыка дапаможа лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, дасць магчымасць адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, пашырыць правачалавечны фокус аналітыкі ў сумежных галінах (палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферы і г.д.), будзе карыснай для выпрацоўкі стратэгій і пазіцый.

Падпішыцесь на наступныя выпускі агляду тут.