Навіны

  • Праваабаронцы звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і тэматычных спецдакладчыкаў па сітуацыі ў Беларусі

    Праваабаронцы просяць Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і спецдакладчыкаў звярнуцца да ўраду Беларусі з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання і іншых міжнародна-прававых дакументах, у першую чаргу, спыніць ўжываць гвалт супраць мірных дэманстрантаў, у тым ліку выкарыстанне траўмуючых сродкаў – святло-шумавых гранат, гумовых куляў і іншага зброі. Таксама прапануецца задзейнічаць усе магчымыя інструменты маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Адначасова праваабаронцы інфармуюць, што ў бліжэйшы час будуць прадстаўляць у адпаведныя спецыяльныя працэдуры паведамленні, якія тычацца асобных парушэнняў правоў чалавека. //
  • Беларускія праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да кіраўніка МУС Караева

    Маюцца шматлікія сведчанні жорсткасці, гвалту і беспадстаўнага прымянення фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў да людзей, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі аддзяленняў міліцыі ў чаканні афармлення неабходных працэсуальных дакументаў. //
  • Праваабаронцы заклікаюць спыніць затрымліваць, ужываць сілу і спецсродкі ў дачыненні да мірных грамадзян

    Мы асуджаем непрапарцыйнае прымяненне сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў 9 і 10 жніўня, выкарыстанне спецыяльных сродкаў у адносінах да мірных дэманстрантаў. Мы ўскладаем на ўладу і праваахоўныя органы ўсю адказнасць за тое, што адбылося. Адначасова мы заклікаем да больш хуткай дээскалацыі канфлікту. Мы хочам яшчэ раз падкрэсліць, што выкарыстанне сілы, разгон сходаў і затрыманне іх удзельнікаў без разумнага абгрунтавання з'яўляецца недапушчальным абмежаваннем права на мірныя сходы і правы на выказванне меркавання. Адзначаем, што любы гвалт немінуча прыводзіць да зваротнай рэакцыі, якая можа быць непрадказальнай і некантраляванай. У сувязі з гэтым мы ў чарговы раз заклікаем супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў і супрацоўнікаў іншых органаў і падраздзяленняў, якія былі задзейнічаныя ў разгонах мірных дэманстрацый, да стрыманасці і непрымянення гвалту і зброі. //
  • Заклікаем ўсе бакі да стрыманасці і непрымянення гвалту падчас мірных сходаў

    Мы заклікаем прадстаўнікоў праваахоўных органаў не затрымліваць і не ўжываць фізічную сілу да грамадзян толькі за факт іх удзелу ў мірным сходзе. Наяўнасць у праваахоўных органаў паўнамоцтваў, якія прадугледжваюць магчымасць ўмяшання і разгону незаконнага сходу або магчымасць прымянення сілы, не азначае, што такія паўнамоцтвы варта выкарыстоўваць заўсёды. У выпадку мірнай плыні сходу, арганізаванага з парушэннем заканадаўства, неўмяшанне або актыўнае садзейнічанне правядзенню такога сходу можа часам апынуцца найлепшым спосабам забяспечыць яго мірны зыход. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца!

    Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту палітвязня Паўла Севярынца і патрабуем: адмены вынесеных у дачыненні да Паўла Севярынца пастаноў суда аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за арганізацыю ці ўдзел у мірных сходах і неадкладнага ягонага вызвалення; неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, якія адбываюць адміністрацыйныя арышты за рэалізацыю свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання; правядзення праверкі і пакарання ўсіх вінаватых у прымяненні катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні да Паўла Севярынца і іншых арыштаваных; //
  • Старонкі