Мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Вольгі Раковіч, Андрэя Дынько з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару іх публічнай супольнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у складзе рэдакцыі “Нашай Нівы” у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі. // 12.07.2021
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што пераслед Уладзіслава Бурына, Дзяніса Сырца, Аляксандра Жмуро, Ларысы Танкошкур, Максіма Скалкіна, Юрыя Самусевіча, Аляксея Галоўкіна, Алега Зубрыцкага, Аляксея Мельнікава, Андрэя Карэшнікава, Ігара Пыж'янава, Івана Вярбіцкага з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі. // 09.07.2021
Мы звяртаем увагу на тое, што права не падвяргацца катаванням з'яўляецца абсалютным правам, якое азначае, што ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, ці то стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем катаванняў. // 07.07.2021
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заклікаем Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт у сувязі з шакавальнымі падрабязнасцямі прымянення супрацоўнікамі ГУБАЗіК катаванняў і жорсткага абыходжання, агучанымі Мікалаем Дзядком у судзе 1 ліпеня 2021 года, распачаць крымінальную справу, выявіць вінаватых ва ўжыванні катаванняў і жорсткага абыходжання і прыняць меры па прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці.
Мы таксама патрабуем правесці праверку і па іншых выпадках прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання да затрыманых з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК, у прыватнасці, да Сцяпана Латыпава, Івана Багдзевіча, Ігара Ермолава, Аляксандра Мар'ясава, Давіда Слашчова, Віталя Шышлова, Арцёма Анішчука і многіх іншых, і прыняць адпаведныя меры па прыцягненні вінаватых да адказнасці і недапушчэнні такіх дзеянняў у будучыні. // 06.07.2021
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі: неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Данііла Калеснікава, Максіма Жарава, Іллю Толкача, Аляксандра Івуліна, Руслана Волкава і спыніць іх крымінальны пераслед.
// 05.07.2021