Пакуль у Беларусі не спыняцца масавыя парушэнні правоў чалавека, Чэмпіянат свету па хакеі немагчымы

12.11.2020

Сумесная заява праваабарончых арганізацый аб немагчымасці правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 Беларусі

У Беларусі працягваюцца парушэнні правоў чалавека: са жніўня і да 12 лістапада 2020 года колькасць затрыманых людзей за выказванне меркавання і ўдзел у мірных сходах дасягнула 18 тысяч чалавек. З пачатку прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і да 12 лістапада 2020 года да адміністрацыйнай адказнасці з палітычных прычын было прыцягнута не менш за 5000 чалавек. Падазраванымі ў крымінальных справах па палітычных матывах сталі больш за 900 чалавек, з іх 121 прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Сілавы блок рэгулярна выкарыстоўвае спецыяльныя сродкі без якой-небудзь неабходнасці і ў парушэнне прынцыпу суразмернасці, напрыклад гумовыя кулі, святлошумавыя гранаты, вадамёты, напоўненыя афарбаванай вадой, пярцовы і слёзатачывы газ. Пры гэтым назіраецца абсалютная беспакаранасьць праваахоўных органаў. Ні аднаго справы аб катаваннях і іншых парушэннях правоў чалавека не была ўзбуджаная пракуратурай і следчымі органамі.

Масава падаўляецца свабода слова і свабода мірных сходаў, адбываецца пераслед іншадумцаў.

Пра сур'ёзнасць сітуацыі сведчаць высновы, агучаныя ў Дакладзе дакладчыка АБСЕ ў рамках Маскоўскага механізму.

Усё гэта суправаджаецца масавымі парушэннямі правоў спартсменаў, трэнераў і спартыўных функцыянераў: пагрозамі не падоўжыць кантракты, фактычным скасаваннем кантрактаў, пазбаўленнем права арэнды памяшканняў для трэніровак і т.д. Больш за дзесятак спартсменаў ужо падвергліся адміністрацыйным арыштам і пераследам, многія вымушаныя пакінуць краіну.

Спартыўныя клубы атрымліваюць штрафы і дыскваліфікацыі за выказванне салідарнасці, спартыўныя мерапрыемствы праводзяцца без гледачоў. Па дадзеных Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на сёння вядома як мінімум пра 67 зафіксаваных выпадках звальненняў, ціску і затрыманняў атлетов_ок з 13 відаў спорту. Больш за 1000 спартсменаў і работнікаў галіны падпісаліся пад адкрытым лістом з патрабаваннямі да ўлады прызнаць выбары несапраўднымі і спыніць гвалт.

Мы нагадваем, што напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі, які прайшоў у Беларусі ў 2014 годзе, дзясяткі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных рухаў Беларусі падвергліся пераследу, адвольных арыштаў і пазбаўлення свабоды, што выклікала асуджэнне Еўрапейскага Саюза, міжнародных няўрадавых арганізацый. Мы не выключаем, што ў выпадку правядзення Чэмпіянату па хакеі 2021 года ў Беларусі магчыма паўтарэнне сітуацыі, але ў куды вялікіх маштабах, што не зможа не адбіцца на рэпутацыі Міжнароднай федэрацыі па хакеі з шайбай.

У перыяд з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 у Латвійскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Беларусь запланаваны Чэмпіянат свету па хакеі ў дывізіёне "А". Зыходзячы з вышэйсказанага мы лічым, што правядзенне ва ўстаноўленыя тэрміны запланаванага хакейнага чэмпіянату ў Беларусі немагчыма да таго часу, пакуль у Беларусі не спыняцца масавыя і сістэматычныя парушэнні фундаментальных правоў чалавека, не адбудзецца вызваленне палітвязняў і ўсіх асоб, якія падвергліся адвольным затрыманням і знаходзяцца цяпер пад вартай, а таксама не будзе праведзена незалежнае расследаванне ўсіх выпадкаў катаванняў і звязанай з пратэстамі гібелі людзей.

Human Constanta

Беларускі дакументацыйны цэнтр

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт"

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Простае таварыства "Ініцыятыва Forb"

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend

Прававая ініцыятыва

Беларускі ПЭН-цэнтр

Article 19 

Human Rights Monitoring Institute (Lithuania) 

Public Association «Dignity» (Kazakhstan)

Truth Hounds (Ukraine)

Libereco Partnership for Human Rights (Germany)

UCSJ: Union of Councils for Jews in the Former Soviet Union (USA)

Грамадскае аб'яднанне "Кадир-касиет" (Kazakhstan)

Public Verdict Foundation/Фонд «Общественный вердикт» (Russia)

Netherlands Helsinki Committee

International Partnership for Human Rights (IPHR) (Belgium)

Human Rights movement "Bir Duino-Kyrgyzstan" (Kyrgyzstan)

DRA (Germany)

Index on Censorship (United Kingdom)

The Helsinki Foundation for Human Rights (Poland)
Legal Policy Research Center (LPRC) (Kazakhstan)

Казахстанскае міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці

Swedish OSCE-network

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў, ОМСТ (Belgium)