Навіны

  • БХК звярнуўся ў Генеральную пракуратуру, Следчы камітэт і Вярхоўны суд з нагоды катаванняў у дачыненні да Дзядка, Латыпава і іншых

    Мы звяртаем увагу на тое, што права не падвяргацца катаванням з'яўляецца абсалютным правам, якое азначае, што ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, ці то стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем катаванняў. //
  • Патрабуем правесці расследаванне па фактах катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да Мікалая Дзядка і іншых затрыманых

    Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заклікаем Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт у сувязі з шакавальнымі падрабязнасцямі прымянення супрацоўнікамі ГУБАЗіК катаванняў і жорсткага абыходжання, агучанымі Мікалаем Дзядком у судзе 1 ліпеня 2021 года, распачаць крымінальную справу, выявіць вінаватых ва ўжыванні катаванняў і жорсткага абыходжання і прыняць меры па прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці. Мы таксама патрабуем правесці праверку і па іншых выпадках прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання да затрыманых з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК, у прыватнасці, да Сцяпана Латыпава, Івана Багдзевіча, Ігара Ермолава, Аляксандра Мар'ясава, Давіда Слашчова, Віталя Шышлова, Арцёма Анішчука і многіх іншых, і прыняць адпаведныя меры па прыцягненні вінаватых да адказнасці і недапушчэнні такіх дзеянняў у будучыні. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў

    Мы патрабуем ад уладаў Беларусі: неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Данііла Калеснікава, Максіма Жарава, Іллю Толкача, Аляксандра Івуліна, Руслана Волкава і спыніць іх крымінальны пераслед. //
  • Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць Паганяйла адмоўлена

    Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Гары Паганяйла адмоўлена, бо ў яго дзеяннях адсутнічаюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт.367 КК РБ (паклёп у дачыненні да прэзідэнта краіны). //
  • Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных

    Патрабуем неадкладна вызваліць палітвязняў Германа Быхава, Сяргея Бобашава, Аляксандра Аграйцовіча, Дзмітрыя Бабка, Юрыя Бірука і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх. //
  • Старонкі