![](https://belhelcom.org/sites/default/files/field/image/41170166_2109612605738917_622835051796627456_n.png)
Беларускі Хельсінкскі Камітэт дапаможа няўрадавым арганізацыям і грамадскім ініцыятывам у вырашэнні тыпавых праблем іх мэтавых груп у галіне правоў чалавека. Для гэтага юрысты БХК дапамогуць распрацаваць прававыя алгарытмы рашэння пытанняў, а таксама навучаць прымяненню гэтых алгарытмаў на практыцы. Прыярытэт будзе аддавацца арганізацыям і ініцыятывам, якія вырашаюць сацыяльна значныя пытанні, праблемы моладзі ці іншых уразлівых людзей.
Для ўдзелу ў адборы, калі ласка, запоўніце анкету не пазней за 15 верасня 2018 года.