Навіны

  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Аляксандра Храпко, Ігара Вінакурава, Эдуарда Кудынюка, Аляксандра Вінярскага, Сафіі Сапега, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі

    Спасылкі ўладаў на эканамічныя парушэнні, якія нібыта сталі падставай для пераследу, ужо шмат гадоў актыўна выкарыстоўваюцца дзеля абгрунтавання рэпрэсіўных захадаў супраць праваабаронцаў, медыя, незалежных прафсаюзаў. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня, блогера Рамана Пратасевіча

    Публічная дзейнасць Рамана Пратасевіча з’яўляецца нічым іншым, як мірнай рэалізацыей свабодаў, гарантаваных як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека – свабоды пошуку і распаўсюду інфармацыі, выказвання свайго меркавання і інш. //
  • Заява беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу супрацоўнікаў TUT.BY

    Мы лічым, што дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў найбуйнейшага і папулярнага ў краіне інфармацыйнага рэсурсу з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных і інфармацыйных сайтаў, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад. На раніцу 18 траўня за кратамі ў Беларусі знаходзілася 16 журналістаў і медыяспецыялістаў, 11 з іх — па крымінальных справах. //
  • Звярнуліся ў Працоўную групу ААН па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях з паведамленнем пра знікненне Юліі Чарняўскай

    Згодна з мандатам Рабочай групы па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях, яна прымае, разглядае і перадае дзяржавам паведамленні аб гвалтоўных зьнікненьнях, пададзеных сваякамі асоб, зніклых без вестак, або праваабарончымі арганізацыямі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы. Рабочая група просіць дзяржавы правесці расследавання і паведаміць аб выніках. //
  • Старонкі