Навіны

  • mikalaj klimovich fota z fb

    Зварот у Спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі са смерцю Мікалая Клімовіча

    У сваім звароце мы падкрэслілі, што смерць Мікалая Клімовіча далёка не першы выпадак смерці палітвязняў у беларускіх турмах. Больш за тое, праваабаронцы ўвесь час паведамляюць аб адсутнасці належнага медыцынскага агляду, адпаведных умоў і абсталявання, кваліфікаванага медыцынскага персаналу і неаказанні медыцынскай дапамогі. У паведамленні мы таксама апісалі практыку адмовы ў аказанні медыцынскай дапамогі як спосаб ціску на палітычных зняволеных. //
  • Патрабуем правясці расследаванне па факце смерці Мікалая Клімовіча і адсутнасці належнай медычнай дапамогі ў калоніях

    Мы заклікаем Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаць крымінальную справу па факце смерці Мікалая Клімовіча, правесці аб'ектыўнае і ўсебаковае расследаванне для вызначэння прычын дадзенай трагедыі і праінфармаваць грамадскасць пра яго вынікі. Мы таксама патрабуем правесці праверку і па іншых выпадках парушэння права на ахову здароўя ў месцах пазбаўлення волі, у тым ліку наяўнасць кваліфікаванага медычнага персаналу і адпаведнага абсталявання. //
  • Выказваем рашучы пратэст супраць чарговага пашырэння сферы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі

    Мы падкрэсліваем недапушчальнасць выкарыстання смяротнага пакарання і пагрозы яго прымянення як інструмента палітычнага ціску і выказваем занепакоенасць магчымымі злоўжываннямі з боку беларускіх уладаў, у прыватнасці, адвольным яго прымяненнем. //
  • Беларускі Хельсінкскі Камітэт ад імя кааліцыі беларускіх праваабаронцаў выступіў на 52-й сесіі Савета ААН па правах чалавека

    Мы падтрымліваем пазіцыю больш як 30 беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый аб стварэнні Саветам незалежнага механізма расследавання найбольш грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці. //
  • Накіравалі Незалежнай экспертцы ААН па правах пажылых людзей інфармацыю аб гвалце і жорсткім абыходжанні з пажылымі палітычнымі зняволенымі

    У паведамленні мы зазначылі, што не менш за 40 чалавек сталага веку знаходзіцца цяпер у зняволенні па палітычных матывах, 5 з іх дасягнулі 70 гадоў; 7 пажылых палітвязняў уключаныя ў “тэрарыстычны” спіс і нават не могуць атрымліваць грашовыя пераводы. //
  • Старонкі