Беларускі Хельсінкскі Камітэт аб'яўляе набор на стажыроўку.
Умовы
- Для каго: студэнты_кі 2-4 курсаў (і магістратуры) юрыдычных спецыяльнасцяў (міжнароднае права, правазнаўства і г.д.).
- Калі: кастрычнік 2022 – студзень 2023 гг.
- Пачатак стажыроўкі: 4 кастрычніка 2022 г.
- Тэрмін стажыроўкі: 3 месяцы (з магчымасцю падаўжэння да 6).
- Стажыроўка будзе праходзіць анлайн.
- Ад 8 да 15 гадзін на тыдзень.
- Шмат практыкі, софт скілз, супервайзеры.
Тэрмін падачы заяўкі: 20 верасня ўключна. Вынікі адбору будуць вядомыя 27 верасня, адабраныя ўдзельнікі_цы будуць запрошаны на 2 этап адбору — інтэрв'ю.
Не забудзьцеся прымацаваць сваё рэзюмэ ў канцы заяўкі.
Запаўняйце заяўку на зручнай для вас мове!
Запаўняйце заяўку на зручнай для вас мове!
Па ўсіх пытаннях пішыце на электронную пошту [email protected]
Больш пра нас
Беларускі Хельсінкскі Камітэт працуе дзеля таго, каб рэанімаваць сэнсы правоў чалавека і каб правы чалавека былі ўключаны ва ўсе сферы жыцця.
Нашы тэмы: аналітыка трэндаў і палітыкі па правах чалавека ў Беларусі і рэгіёне, дыскрымінацыя, бізнес і правы чалавека, падыход, заснаваны на правах чалавека (human rights based approach), міжнародныя праваабарончыя механізмы, сацыяльна-эканамічныя правы.
Мы першая і пакуль адзіная беларуская арганізацыя, якая мае кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН.
Больш пра вас
Калі вы:
- жадаеце даведацца больш аб правах чалавека і аб тым, як у іх разбірацца,
- хочаце даведацца як прымяняць правы чалавека на практыцы, а не ў тэорыі,
- жадаеце зразумець як адрозніць правы чалавека ад "усяго добрага супраць усяго дрэннага",
- жадаеце навучыцца працаваць з правамі чалавека як з канкрэтнай прыладай для паляпшэння жыцця чалавека,
- ну і, нарэшце, хочаце ўнесці сваю долю канструктыва ў гэты свет?
Прыходзьце да нас на стажыроўку!
Чакаем Вас!