Напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства.
Змест надпісу, месца, у якім ён быў зроблены (месца забойства супрацоўнікамі міліцыі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага), у кантэксце грамадска-палітычных падзеяў і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх трох месяцаў, сведчаць аб тым, што матывам яго нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы. // 26.11.2020
Мы адзначаем, што пераслед журналістак з боку беларускіх уладаў звязаны з выключна мірным ажыццяўленнем абвінавачанымі свабод, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – свабоды выказвання свайго меркавання, свабоды слова і права на інфармацыю. // 24.11.2020
Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны. // 24.11.2020
Мы адзначаем, што пераслед сябраў ЗБС з боку беларускіх уладаў звязаны з выключна мірным ажыццяўленнем абвінавачанымі свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – свабоды выказвання свайго меркавання і свабоды мірных сходаў. // 23.11.2020
У сукупнасці ўсе вядомыя абставіны справы ЗБС адназначна ўказваюць на тое, што пагром Задзіночання наўпрост звязаны з палітычнай актыўнасцю арганізацыі і яе лідэраў. // 18.11.2020