Развітанне са спадаром Алегам пройдзе ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Іаанаў (Šv. Jono g. 12), з 14:00 да 17:30.
Потым ён будзе крэміраваны, прах пахаваюць на радзіме, у Жылічах Магілёўскай вобласці.
// 20.12.2022
Мы заклікалі Спецыяльных дакладчыкаў звязацца з уладамі Беларусі і папрасіць іх прывесці заканадаўства аб экстрэмізме ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, а таксама спыніць практыку прызнання арганізацый грамадзянскай супольнасці экстрэмісцкімі фармаваннямі і арганізацыямі без належных разумных і суразмерных падстаў. // 18.12.2022
Увечары 16 снежня памёр кіраўнік арганізацыі Алег Гулак.
Па папярэднім дыягназе ў яго спынілась сэрца.
Інфармацыя аб развітанні будзе на наступным тыдні.
Спачуваем блізкім. // 17.12.2022
Камітэт разглядзіць даклад Рэспублікі Беларусь і інфармацыю ад праваабарончых арганізацый на сваёй вясновай сесіі, якая пройдзе 27 лютага – 24 сакавіка 2023 года. // 13.12.2022
У паведамленні мы адзначылі, што пазбаўленне каталіцкай грамады доступу ў Чырвоны касцёл з'яўляецца працягам практыкі парушэння правоў католікаў Беларусі, так, ужо адбываліся палітычна матываваныя пераследы, утручанне і абмежаванне рэлігійных традыцый і звычаяў. Мы падкрэслілі, што вышэйзгаданыя дзеянні дзяржавы ўяўляюць сабой структурную дыскрымінацыю каталікоў у Беларусі. // 13.12.2022