Мы звяртаем увагу на тое, што права не падвяргацца катаванням з'яўляецца абсалютным правам, якое азначае, што ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, ці то стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем катаванняў. // 07.07.2021
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заклікаем Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт у сувязі з шакавальнымі падрабязнасцямі прымянення супрацоўнікамі ГУБАЗіК катаванняў і жорсткага абыходжання, агучанымі Мікалаем Дзядком у судзе 1 ліпеня 2021 года, распачаць крымінальную справу, выявіць вінаватых ва ўжыванні катаванняў і жорсткага абыходжання і прыняць меры па прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці.
Мы таксама патрабуем правесці праверку і па іншых выпадках прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання да затрыманых з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК, у прыватнасці, да Сцяпана Латыпава, Івана Багдзевіча, Ігара Ермолава, Аляксандра Мар'ясава, Давіда Слашчова, Віталя Шышлова, Арцёма Анішчука і многіх іншых, і прыняць адпаведныя меры па прыцягненні вінаватых да адказнасці і недапушчэнні такіх дзеянняў у будучыні. // 06.07.2021
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі: неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Данііла Калеснікава, Максіма Жарава, Іллю Толкача, Аляксандра Івуліна, Руслана Волкава і спыніць іх крымінальны пераслед.
// 05.07.2021
Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Гары Паганяйла адмоўлена, бо ў яго дзеяннях адсутнічаюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт.367 КК РБ (паклёп у дачыненні да прэзідэнта краіны). // 25.06.2021
Патрабуем неадкладна вызваліць палітвязняў Германа Быхава, Сяргея Бобашава, Аляксандра Аграйцовіча, Дзмітрыя Бабка, Юрыя Бірука і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх. // 17.06.2021