Навіны

  • Праваабаронцы заклікаюць спыніць затрымліваць, ужываць сілу і спецсродкі ў дачыненні да мірных грамадзян

    Мы асуджаем непрапарцыйнае прымяненне сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў 9 і 10 жніўня, выкарыстанне спецыяльных сродкаў у адносінах да мірных дэманстрантаў. Мы ўскладаем на ўладу і праваахоўныя органы ўсю адказнасць за тое, што адбылося. Адначасова мы заклікаем да больш хуткай дээскалацыі канфлікту. Мы хочам яшчэ раз падкрэсліць, што выкарыстанне сілы, разгон сходаў і затрыманне іх удзельнікаў без разумнага абгрунтавання з'яўляецца недапушчальным абмежаваннем права на мірныя сходы і правы на выказванне меркавання. Адзначаем, што любы гвалт немінуча прыводзіць да зваротнай рэакцыі, якая можа быць непрадказальнай і некантраляванай. У сувязі з гэтым мы ў чарговы раз заклікаем супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў і супрацоўнікаў іншых органаў і падраздзяленняў, якія былі задзейнічаныя ў разгонах мірных дэманстрацый, да стрыманасці і непрымянення гвалту і зброі. //
  • Заклікаем ўсе бакі да стрыманасці і непрымянення гвалту падчас мірных сходаў

    Мы заклікаем прадстаўнікоў праваахоўных органаў не затрымліваць і не ўжываць фізічную сілу да грамадзян толькі за факт іх удзелу ў мірным сходзе. Наяўнасць у праваахоўных органаў паўнамоцтваў, якія прадугледжваюць магчымасць ўмяшання і разгону незаконнага сходу або магчымасць прымянення сілы, не азначае, што такія паўнамоцтвы варта выкарыстоўваць заўсёды. У выпадку мірнай плыні сходу, арганізаванага з парушэннем заканадаўства, неўмяшанне або актыўнае садзейнічанне правядзенню такога сходу можа часам апынуцца найлепшым спосабам забяспечыць яго мірны зыход. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца!

    Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту палітвязня Паўла Севярынца і патрабуем: адмены вынесеных у дачыненні да Паўла Севярынца пастаноў суда аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за арганізацыю ці ўдзел у мірных сходах і неадкладнага ягонага вызвалення; неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, якія адбываюць адміністрацыйныя арышты за рэалізацыю свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання; правядзення праверкі і пакарання ўсіх вінаватых у прымяненні катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні да Паўла Севярынца і іншых арыштаваных; //
  • COVID-19, бізнес і правы чалавека: выклікі і стратэгіі паводзін (аналітычная запіска)

    Дакумент прапануе разгледзець баланс інтарэсаў бізнесу і чалавека ва ўмовах пандэміі COVID-19. У дакуменце прадстаўлены аналіз асноўных фактараў, якія ўплываюць на пошук такога балансу, а таксама агляд асноўных стратэгій паводзін і некаторых канкрэтных мер, якія важна прадпрымаць бізнэсу як працадаўцу і як вытворцу тавараў і паслуг, а таксама дзяржаве як рэгулятару для абароны чалавека як індывіда, які валодае правамі , і як асновы сучаснага эканамічнага росту. Дакумент складзены з улікам рэкамендацый МАП, СААЗ, УВКПЧ ААН, Міжнароднай гандлёвай палаты, беларускай і замежнай практыкі. //
  • Вынікі сходу прадстаўнікоў БХК

    25 чэрвеня адбыўся сход прадстаўнікоў БХК, на якім абмеркавалі вынікі працы арганізацыі за апошнія два гады. Праца БХК за справаздачны перыяд прызнана сходам прадстаўнікоў здавальняючай. //
  • Старонкі