Вынікі сходу прадстаўнікоў БХК

26.06.2020

25 чэрвеня адбыўся сход прадстаўнікоў БХК, на якім абмеркавалі вынікі працы арганізацыі за  апошнія два гады. Праца БХК за справаздачны перыяд прызнана сходам прадстаўнікоў здавальняючай. Абраныя кіруючыя органы арганізацыі.

У Раду БХК увайшлі Леанід Мархотка, Васіль Бераснеў, Уладзімір Краўчанка, Яўген Чапурышкін, Павел Левінаў, Раман Юргель, Ігар Маслоўскі.

У Кантрольную Камісію ўвайшлі Эдуард Баланчук, Таццяна Гацура, Сяргей Няроўны

У Назіральны Сойм БХК ўвайшлі Аляксандр Сасноў, Вячаслаў Болбат, Сяргей Законнікаў, Валеры Шчукін, Валерый Фадзееў, Андрэй Фёдараў, Іосіф Навумчык, Гары Паганяйла і Таццяна Процька. Старшынёй Назіральнага Сойма абраная Таццяна Процька.

Старшынёй БХК абраны Алег Гулак, намеснікам старшыні - Зміцер Чарных.

Сход прадстаўнікоў прыняў Рэзалюцыю.