Зварот у Канстытуцыйны суд у справе пераследу журналістаў

31.01.2018
РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”  накіравалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца адносна прававой нявызначанасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У звароце падрабязна апісваюцца сітуацыі, калі беларускія суды накладаюць штрафы па артыкуле 22.9 КаАП (“Парушэнне заканадаўства аб СМІ”) на фізічных асобаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. У звароце адзначаецца, што артыкул 22.9 КаАП, а тым больш частка 2 дадзенага артыкула, прадугледжваюць адказнасць за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Згодна з дзеючым законам “Аб СМІ”, выраб прадукцыі СМІ з’яўляецца выключна прэрагатывай юрыдычнай асобы (п. 20 арт. 1). Аўтары звароту просяць Канстытуцыйны суд прыняць рашэнне, у якім сфармуляваць канкрэтным дзяржаўным органам Беларусі прапановы па ўнясенні адпаведных зменаў у заканадаўства у сферы СМІ. Зварот у Канстытуцыйны суд быў зроблены ў межах новай працэдуры, прадугледжанай у Законе "Аб канстытуцыйным судаводстве", што дазваляе разглядаць у Канстытуцыйным Судзе звароты грамадзян, ІП і арганізацый, у якіх ставяцца праблемы наяўнасці ў нарматыўных прававых актах калізій, прабелаў і прававой недакладнасці. Мы падрыхтавалі практычны дапаможнік, што дапамагае разабрацца ў нюансах гэтай працэдуры

Мы выкарыстоўваем cookies, каб палепшыць ваш карыстальніцкі вопыт.

This site uses cookies to offer you a better browsing experience. Clicking on more information