Навіны

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў
Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Віктара Дзянісенку, Мікалая Федарэнку, Віталя Бруха, Івана Зубко, Расціслава Шавеля, Сяргея Бялевіча, Яўгена Калпачыка, Андрэя Кандрасюка і спыніць іх крымінальны пераслед. // 08.06.2021
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 новых палітвязняў
Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Дзмітрыя Качурку, Дзмітрыя Грышчанку, Іллю Ягорава, Стаса Мачалава, Яўгена Маркаўца, Дзмітрыя Сінкевіча, Аляксандра Дабрыяніка, Ягора Дуднікава, Іллю Бохана, Сяргея Цібца, Леаніда Германовіча,Уладзіслава Барысава і спыніць іх крымінальны пераслед. // 04.06.2021
Паганяйла выкліканы для дачы тлумачэнняў
Браў удзел у распрацоўцы шэрагу заканадаўчых актаў, у прыватнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., Закона аб адвакатуры Рэспублікі Беларусь. Як адвакат і праваабаронца ўдзельнічаў у шматлікіх судовых працэсах, якія мелі вялікі грамадскі розгалас: справа паэта Славаміра Адамовіча, журналістаў ОРТ Паўда Шэрамета і Дзмітрыя Завадскага, экс-старшыні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тамары Віннікавай, экс-прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, старшыні ЗАТ «Рассвет» Васілія Старавойтава, дэпутата Вярхоўнай Рады 13 склікання Андрэя Клімава і не толькі. // 02.06.2021
Заява аб прызнанні 15 новых палітычных зняволеных
Мы, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (сумесную заяву ад 22 снежня 2020 г.) лічым пераслед і пазбаўленне волі Аліны Муратавай, Наталлі Барынавай, Сяргея Красоўскага, Вольгі Сыраваткі, Уладзіміра Кацюбкі, Максіма Пыцеля і Марыны Сілёнак палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены". Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Яўгена Комбуля, Сяргея Сіліча і Максіма Сілюка, Сяргея Богдана, Уладзіміра Ланкевіча, Віктара Іванцова, Сяргея Розума, Сяргея Шабуні і Паўла Фядукевіча палітычна матываваным, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.2 (b,c) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены". // 28.05.2021