Навіны

Патрабуем спыніць кампанію па знішчэнню арганізацый грамадзянскай супольнасці
Варта адзначыць, што большасць арганізацый, якія ліквідуюцца, мелі партнёрскія сувязі як з дзяржаўнымі органамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі. Многія арганізацыі працавалі ў рамках праграм па ўстойлівым развіцці на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях, уносілі важкі ўклад у развіццё беларускага грамадства, аказвалі прававую і іншую дапамогу людзям, дапамагалі дзяржаве бачыць праблемы ўразлівых груп і вырашаць іх. // 23.07.2021
Просім пракуратуру адмяніць абмежаванні прыёму перадач у Мінску і Брэсце
Пазіцыю праваабаронцаў можна сцісла сфармуляваць словамі «выконвайце ўласныя ж законы» і «не забывайце пра свае міжнародныя абавязкі». // 20.07.2021
upd РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" пад праверкай Міністэрства юстыцыі
Міністэрства да 16 ліпеня хоча атрымаць дакументы па 30 пазіцыях, якія тычацца перыяду з 1 студзеня 2018 па ліпень 2021 года. Сярод іншага: перапіска арганізацыі, гадавыя планы дзейнасці; пратаколы пасяджэнняў выбарных органаў; дакументы, якія тычацца правядзення і ўдзелу ў мерапрыемствах у краіне і за яе межамі. // 16.07.2021
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні палітвязнямі затрыманых сябраў "Вясны" і грамадскіх актывістаў
14 ліпеня 2021 года адбылася чарговая атака на грамадзянскую супольнасць: па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы, допыты і затрыманні праваабаронцаў, журналістаў, грамадскіх актывістаў, сябраў некамерцыйных арганізацый. Ператрусы прайшлі ў офісах Праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, грамадскай арганізацыі «Імёны», Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, «Руха «За свабоду!», Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Цэнтра эканамічных даследванняў BEROC, арганізацыі «Гендэрныя ініцыятывы», праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», грамадскай арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменнікаў», БНФ, АГП, на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» і інш. // 15.07.2021