Навіны

  • Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных

    Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Станіслава Паўлінковіча, Валерыя Лазы, Юрыя Карніловіча, Паўла Бераснёва, Віталя Зарадзея палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. //
  • Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 15 палітычных зняволеных

    Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены” гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтых асобаў у якасці палітычных зняволеных. Акрамя таго маніторынг гэтых судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам. Працягласць або ўмовы пазбаўлення волі па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватамі. У шэрагу выпадкаў судовыя паседжанні былі праведзеныя ў закрытым рэжыме: на іх не дапускалісь прадстаўнікі грамадскасці, праваабаронцы і прадстаўнікі СМІ. Прычым рашэнні суда аб правядзенні закрытых паседжанняў не былі абумоўленыя неабходнасцю абароны дзяржаўнай таямніцы ці інфармацыі асабістага характару ўдзельнікаў працэсу, непажаданай да публічнага распаўсюду. //
  • Заява аб прызнанні мастака Алеся Пушкіна палітычным зняволеным

    Выкананне мастаком Алесем Пушкіным партрэта ўдзельніка антысавецкага пасляваеннага партызанскага падполля Яўгена Жыхара ніякім чынам не з’яўляецца апраўданнем ідэалогіі і практыкі нацызму, ухваленнем учыненых нацыстамі злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва, у тым ліку вайсковых злачынстваў, ухваленнем ці апраўданнем дзейнасці арганізацый і асобаў, якія былі прызнаныя злачыннымі прысудамі Міжнароднага вайсковага трыбуналу ці прысудамі іншых судоў, заснаваных на прысудзе Міжнароднага вайсковага трыбунала. //
  • Заява аб недапушчальнасці пераследу праваабаронцаў Таццяны Гацуры-Яворскай і Эніры Браніцкай

    У адпаведнасці з Дэкларацыяй аб праваабаронцах (Артыкул 1), «кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях». У той жа час дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры ў мэтах забеспячэння абароны, з дапамогай кампетэнтных органаў, любога чалавека, які выступае індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў, помсты, нэгатыўнай дыскрымінацыі дэ-факта або дэ-юрэ, ціску або любога іншага адвольнага дзеяння ў сувязі з законным ажыцьцяўленьнем яго ці яе правоў, згаданых у Дэкларацыі аб праваабаронцах. Такім чынам, пераслед, аказанне ціску за законную праваабарончую дзейнасць, арганізацыю асветніцкіх мерапрыемстваў, аказанне бязвыплатнай прававой дапамогі грамадзянам з'яўляецца абсалютна недапушчальным і непрымальным. //
  • Іншадумства – не злачынства! Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай Вольгі Залатар і спынення яе крымінальнага пераследу

    Пераслед Вольгі Залатар адбываецца на фоне масавых поствыбарчых рэпрэсій і глыбокага крызісу з правамі чалавека ў краіне. У апошні час у мэтах барацьбы з іншадумствам і пратэстнай актыўнасцю грамадзян улады ўсё часцей прыбягаюць да прымянення гэтак званага антыэкстрэмісцкага заканадаўства. Беларуская праваабарончая супольнасць і раней звяртала ўвагу на недасканаласць і неадпаведнасць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека існуючага заканадаўства ў галіне барацьбы з эстрэмізмам і яго правапрымяняльнай практыкы, аднак зараз, пасля таго, як Генеральнай пракуратурай Беларусі былі прадстаўленыя змены ў адпаведны закон, мы з усёй адказнасцю адзначаем, што сапраўднымі мэтамі гэтага закона з’яўляецца змаганне з іншадумствам у краіне ў найгоршых традыцыях часоў СССР. Прызнанне лакальных сацыяльных чатаў экстрэмісцкімі, а іх стваральнікаў і мадэратараў стваральнікамі эскрэмісцкіх арганізацый, мэтамі якіх з’яўляецца “правядзянне несанкцыянаваных сходаў у выглядзе чаяпіцця, прагулак і канцэртаў” уяўяляе скрайне небяспечную тэндэнцыю і грубэйшым чынам пасягае на фундаментальныя, гарантаваныя Канстытуцый краіны і міжнароднымі нормамі права, свабоды – свабоду мірных сходаў, выказвання свайго меркавання і свабоду асацыяцый. //
  • Старонкі