Навіны

Паведамленне пра сітуацыю з Марыяй Калеснікавай ў Рабочай групе ААН па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях
Згодна з мандатам Рабочая група просіць дзяржаву правесці расследавання і паведаміць аб выніках. // 08.09.2020
Адказ СК на зварот па факце масавых катаванняў
У адказе сказана: "паколькі ў Вашым звароце адсутнічаюць звесткі аб канкрэтных злачынствах і іншых абставінах, падстаў для правядзення Следчым камітэтам праверкі непасрэдна па дадзеным звароце і прыняцця рашэнняў у парадку, устаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, няма". // 04.09.2020
Зварот у Вярхоўны суд і Генеральную пракуратуру аб адмене / апратэставанні судовых пастаноў у дачыненні да людзей, затрыманых 9-12 жніўня
Гэтыя звароты пададзеныя ў сувязі з парушэннямі пры ажыццяўленні правасуддзя. // 28.08.2020
Праваабаронцы заклікаюць Спецдакладчыка ААН умяшацца ў сітуацыю з катаваннямі ў Беларусі
Праваабаронцы нагадваюць, што больш за 6 000 чалавек былі затрыманыя, знаходзіліся ў зняволенні на працягу да 10 сутак і іх месцазнаходжання было невядомае. Прынамсі 450 з іх былі збітыя; вязняў прыніжалі і катавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Гэтыя факты катаванняў і жорсткага абыходжання з’яўляюцца сістэмнымі, паколькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў рыхтавалі да такіх жорсткіх рэпрэсій супраць людзей. // 24.08.2020