25 чэрвеня адбыўся сход прадстаўнікоў БХК, на якім абмеркавалі вынікі працы арганізацыі за апошнія два гады. Праца БХК за справаздачны перыяд прызнана сходам прадстаўнікоў здавальняючай. Абраныя кіруючыя органы арганізацыі.
У Раду БХК увайшлі Леанід Мархотка, Васіль Бераснеў, Уладзімір Краўчанка, Яўген Чапурышкін, Павел Левінаў, Раман Юргель, Ігар Маслоўскі.
У Кантрольную Камісію ўвайшлі Эдуард Баланчук, Таццяна Гацура, Сяргей Няроўны
У Назіральны Сойм БХК ўвайшлі Аляксандр Сасноў, Вячаслаў Болбат, Сяргей Законнікаў, Валеры Шчукін, Валерый Фадзееў, Андрэй Фёдараў, Іосіф Навумчык, Гары Паганяйла і Таццяна Процька. Старшынёй Назіральнага Сойма абраная Таццяна Процька.
Старшынёй БХК абраны Алег Гулак, намеснікам старшыні - Зміцер Чарных.
Сход прадстаўнікоў прыняў Рэзалюцыю.