Звярнуліся ў Працоўную групу ААН па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях з паведамленнем пра знікненне Юліі Чарняўскай

20.05.2021

Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў у Працоўную групу ААН па гвалтоўных і недобраахвотных знікненнях паведамленне пра сітуацыю са знікненнем культуролага, удавы заснавальніка Tut.by Юліі Чарняўскай.

З публічных звестак стала вядома, што 18 траўня ў першай палове дня Юлія Чарняўская ў суправаджэнні супрацоўнікаў праваахоўных органаў была дастаўлена ў 1-ю гарадскую клінічную бальніцу горада Мінска, меркавана з гіпертанічным крызам. Знаёмыя сям'і бачылі Юлію Чарняўскую ў бальніцы ў суправаджэнні супрацоўнікаў праваахоўных органаў.  Пазней па тэлефонным нумары прыёмнага пакою бальніцы паведамілі, што Юлія Чарняўская больш не знаходзіцца ў 1-й гарадской клінічнай бальніцы і «адпушчаная дахаты».

На дадзены момант тэлефонны нумар Юліі Чарняўскай не адказвае, яна не знаходзіцца па месцы жыхарства. 

Прадстаўнікі праваахоўных органаў дасюль не паведамілі пра месцазнаходжанне і працэсуальны статус Юліі Чарняўскай афіцыйнай інфармацыі ад прадстаўнікоў праваахоўных органаў пра месцазнаходжанне і працэсуальны статус Юліі Чарняўскай. Адвакатка Юліі Чарняўскай, якая знаходзіцца на пастаяннай сувязі з блізкімі сваякамі, цягам сутак не змагла атрымаць інфармацыю пра знаходжанне або адсутнасць Юліі Чарняўскай ва ўстановах (у тым ліку медыцынскіх) сістэмы МУС ці КДБ, а таксама пра яе працэсуальны статус.

Паводле мандату, Рабочая група па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях прымае, разглядае і перадае дзяржавам звесткі пра гвалтоўныя зьнікненні, пададзеныя сваякамі асоб, зніклых без вестак, або праваабарончымі арганізацыямі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы. Рабочая група просіць дзяржавы правесці расследаванне і паведаміць Рабочай групе пра вынікі. 

Мы спадзяемся, што дадзенае паведамленне дазволіць аператыўна высветліць лёс Юліі Чарняўскай і спыніць практыку гвалтоўных знікненняў апанентаў дзеючай улады.