![](https://belhelcom.org/sites/default/files/field/image/cedaw.png)
Даклад падрыхтаваны Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Human Constanta, праваабарончым цэнтрам “Вясна”, праваабарончай арганізацыяй “Respect-Protect-Fulfill”, Lawtrend, Прававой ініцыятывай, Фондам медыцынскай салідарнасці BYMEDSOL, Офісам па правах людзей з інваліднасцю, Рабочым рухам, — пры агульнай каардынацыі з боку Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
- Адсутнасць усёабдымнага антыдыскрымінацыйнага заканадаўства, а таксама прыняцце або ініцыяванне нарматыўных актаў дыскрымінацыйнага характару. Нагадаем, што з удзелам эксперт:ак беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, эксперт:ак Савета Еўропы пры агульнай каардынацыі БХК была распрацаваная Канцэпцыя сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі, у тым ліку Закон «Аб роўнасці і недыскрымінацыі».
- Парушэнне права на доступ да правасуддзя ў сувязі з адсутнасцю незалежнай судовай сістэмы і сістэматычным пераследам адваката:к.
- Пагаршэнне становішча жанчын праз прымусовую ліквідацыю некамерцыйных арганізацый, з якіх не менш за 31 займаліся абаронай правоў жанчын, прасоўваннем гендэрнай роўнасці і інш.
- Пераслед праваабаронцаў, журналістак і актывістак.
- Пакаранне за рэалізацыю права на свабоду слова і мірныя сходы, у тым ліку праз адвольнае прымяненне антыэкстрэмісцкага заканадаўства.
- Прасоўванне ўладамі гендэрных стэрэатыпаў і ўзмацненне сацыяльнай стыгматызацыі жанчын.
- Парушэнні правоў жанчын у сферы адукацыі, аховы здароўя і занятасці.
- Жорсткае абыходжанне з затрыманымі жанчынамі і зняволенымі, уключаючы катаванні, дыскрымінацыйныя ўмовы ўтрымання і прымусовую працу.
- Уразлівае становішча мігрантак і адсутнасць эфектыўных механізмаў іх абароны.
- Ігнараванне праблем жанчын з інваліднасцю, адсутнасць комплекснага падыходу да іх правоў.
Таксама мы прапанавалі рэкамендацыі дзяржаве, сярод якіх: прыняць усёабдымнае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства, забяспечыць жанчынам доступ да правасуддзя, вызваліць усіх адвольна затрыманых і спыніць палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістак, гарантаваць свабоду асацыяцый, выказвання меркаванняў і мірных сходаў, адмяніць дыскрымінацыйныя нормы і практыкі ў сферы адукацыі і працы, палепшыць доступ да медыцынскіх паслуг, спыніць прымяненне катаванняў і іншых форм негуманнага абыходжання і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
БХК для НДА