Анлайн-мерапрыемства. БХК прадстаўляе агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека: вынікі за 2024 год

12.02.2025

2024 год быццам падводзіць рысу пад 5-гадовым перыядам новага становішча беларускага грамадства, які пачаўся у 2020 годзе. Пік рэпрэсіўнай палітыкі на ўзроўні заканадаўства прышоўся на 2023 год. У 2024 дзяржава “ператраўлівала” папярэднія меры і нават пайшла па другім коле, пачаўшы ўносіць новыя змены ва ўжо і так рэпрэсіўныя палажэнні законаў.

Раскажам пра гэтыя і іншыя трэнды 2024 года і абмяркуем, што адбываецца, 20 лютага (чт)  2025

  • 13.00 па Мінску

  • 12.00 па Вильнюсе

  • 11.00 па Варшаве.

  • 14.00 па Тбілісі.

Спікерка — Кацярына Дзяйкала.

Працягласць мерапрыемства — 1, 5 гадзіны.

Рэгістрацыя

 

Нагадаем, што ў сваім  аглядзе трэндаў БХК асвятляе найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці па трох кірунках:

  • агульныя меры: сістэмныя рэчы заканадаўства, стратэгіі, палітыкі, якія ў цэлым вызначаюць умовы і перадумовы рэалізацыі правоў чалавека ў краіне;

  • правапрымяняльная практыка: канкрэтныя парушэнні грамадзянскіх і палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў

  • ключавыя рашэнні і рэакцыі міжнародных структур, звязаныя з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

 

Усе агляды трэндаў вы можаце знайсці на trends.belhelcom.org.

Выпуск за трэці трыместр (верасень - снежань) будзе апублікаваны ў дзень прэзентацыі.

 ✉ Падпішыцеся на рассылку, каб атрымаць трэнды на пошту (раз у трыместр).