Па выніках назірання за судамі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”, недзяржаўная валанцёрская арганізацыя “Belarus Watch”, пры падтрымцы РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" выпусцілі маніторынгавую справаздачу “Аб даступнасці і галоснасці судовых паседжанняў у Мінску”.
Падчас знаходжання у судах назіральнікі адзначалі: магчымасць безперашкодна трапляць у будынак суда, знаёміцца з інфармацыяй пра прызначаныя да разгляду судовых разбіральніцтваў, весці гуказапіс паседжання, распаўсюджваць інфармацыю пра дзейнасць судоў.
У выніку маніторынга былі выпрацаваныя рэкамендацыі Вярхоўнаму суду, Мінскаму гарадскому суду і раённым судам г. Мінска, а таксама органам унутраных спраў па якаснаму выкананню пастановы Пленума Вярхоўнага суда №11 ад 20 снежня 2013 года “Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і распаўсюдзе інфармацыі пра дзейнасць судоў”.