Семінар для адвакатаў і юрыстаў па пытаннях права на роўнасць і недыскрымінацыю

19.11.2018
Семінар адбудзецца 1 снежня ў Мінску. Мэта семінара - пашырыць веды беларускіх адвакатаў і юрыстаў аб праве на роўнасць і недыскрымінацыю, механізмах абароны ад дыскрымінацыі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
 
Трэнеры: Алена Крэчэтнікава, адвакат, сябра Нацыянальнай асацыяцыі адвакатаў Украіны, нацыянальны эксперт Савета Еўропы па еўрапейскіх антыдыскрымінацыйных стандартах; Алег Гулак, юрыст, праваабаронца, старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".
 
У ходзе семінара будуць асветлены наступныя пытанні:
- сутнасць права на роўнасць, прававая канцэпцыя абароны ад дыскрымінацыі, паняцце і віды дыскрымінацыі;
 
- міжнародна-прававыя стандарты права на роўнасць і механізмы абароны ад дыскрымінацыі;
 
- стратэгія і тактыка вядзення спраў па дыскрымінацыі. Асаблівасці даказвання дыскрымінацыі (на прыкладзе спраў, звязаных з абаронай ад дыскрымінацыі па прыкмеце ўзросту, інваліднасці і гендэрнай прыкмеце).
 
Колькасць месцаў абмежавана: мы зможам запрасіць толькі 10 юрыстаў і 10 адвакатаў. Адбор будзе ажыццяўляцца па выніках вывучэння матывацыі кандыдатаў. Перавага будзе аддавацца адвакатам і юрыстам, якія маюць досвед абароны права на роўнасць у Беларусі і (або) жадаючым займацца такімі справамі ў будучыні.
 
Дэдлайн: просім запоўніць невялікую анкету да 23 лістапада ўключна.
 
Кандыдаты будуць апавешчаныя аб удзеле ў семінары не пазней за 26 лістапада. Праграма мерапрыемства і лагістычная інфармацыя будуць высланы ўдзельнікам пазней.
 
Дадатковая інфармацыя праз [email protected].