
Даклад «Бяздомныя і права на жыллё ў Беларусі» аналізуе дзяржаўную палітыку па пытанні бяздомнасці ў Беларусі і распавядае пра абмежаванні, якія перашкаджаюць бяздомным у рэалізацыі права на доступ да начлегу і жылля. Даклад сфакусаваны на недастатковасці увагі да праблемы бяздомнасці ў Беларусі і рэкамендуе ўраду прыняць паўнавартасную праграму па прадухіленні, скарачэнні і змякчэнні наступстваў бяздомнасці з мэтай яе поўнай ліквідацыі да 2030 года - даты, устаноўленай Мэтамі ўстойлівага развіцця, накіраванымі на ліквідацыю галечы, голаду і памяншэнне няроўнасці.
Даклад заснаваны на даследаванні беларускага заканадаўства ў сферах, якія закранаюць пытанні рэалізацыі бяздомнымі сацыяльных і эканамічных правоў, публікацыях у сродках масавай інфармацыі і інтэрв'ю з бяздомнымі людзьмі на розных узроўнях эканамічнай і жыллёвай дэпрывацыі.
Даклад падрыхтаваны РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" у рамках сумеснай ініцыятывы з Установай «Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман Канстанта"» (Беларусь) і «Libereco - Partnership for Human Rights» (Швейцарыя). Ініцыятыва накіравана на вывучэнне і прыцягненне ўвагі да праблем бяздомных людзей у Беларусі з мэтай палепшыць іх сітуацыю і выкананне правоў гэтых людзей.
Мы падтрымліваем:
