Выступілі на Інтэрактыўным дыялогу з удзелам Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў падчас 53-й сесіі Савета па правах чалавека
Сёння прадстаўніца Беларускага Хельсінкскага Камітэта выступіла на Інтэрактыўным дыялогу з удзелам Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў падчас 53-й сесіі Савета па правах чалавека.
У анлайн-звароце, падрыхтаваным сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека, мы распавялі пра рэпрэсіўную кампанію, якую ўрад Беларусі вядзе ў дачыненні да адвакатаў і юрыстаў, якія абараняюць правы чалавека.
bel