БДУ

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый наконт распаўсюду юрыдычным факультэтам Белдзяржуніверсітэта "пакаяльных" відэа

31.05.2023

24 мая 2023 года ў афіцыйным акаўнце юрыдычнага факультэта БДУ ў Інстаграм былі апублікаваныя відэа, дзе студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "прызнаецца" ў распаўсюдзе "дыскрэдытуючых звестак у дачыненні да адміністрацыі юрыдычнага факультэта, а таксама звестак, якія ганьбуюць БРСМ юрыдычнага факультэта". Мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, звяртаем увагу на тое, што стварэнне і распаўсюджванне такіх відэазапісаў недапушчальнае і з'яўляецца супрацьпраўным дзеяннем.

bel
Subscribe to RSS - БДУ